Да Яўгена Ждана ў Снов

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Яўген Ждан і старшыня Мінскага згуртавання нашчадкаў шляхты і дваранства Ігар Чакалаў.
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Яўген Ждан і старшыня Мінскага згуртавання нашчадкаў шляхты і дваранства Ігар Чакалаў.

Напачатку жніўня сябры Беларускага фонду культуры і Мінскага згуртавання нашчадкаў шляхты і дваранства здзейснілі першую турыстычную паездку ў горад Снов у межах сумеснай культурна-асветніцкай праграмы “Шляхамі знакамітых землякоў”.

Невялічкі аграгарадок у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці нездарма быў абраны першым месцам візіту беларускіх аматараў культуры і гісторыі.

У гэтым прыгожым месцы знаходзіцца Дом-музей вядомага беларускага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Яўгена Ждана, які сам выступіў ініцыятарам паездкі і распрацаваў культурную праграму.

Яўген Іванавіч з'яўляецца яркім прадстаўніком сучаснага выяўленчага і тэатральнага мастацтва краіны, неад'емнай часткай беларускай культуры.

Жыццё Яўгена Ждана, некалі галоўнага мастака Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, а затым Рэспубліканскай дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва і Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі, пачалося тут, на Нясвіжскай зямлі.

Створаны ў 2005 годзе Дом-музей з карціннай галерэяй быў перададзены мастаком гораду Нясвіжу і стаў затым філіялам Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Цудоўную экскурсію па музеі правяла мясцовая настаўніца Софья Паўлаўна, сапраўдная прыхільніца творчасці мастака, якая і сама, дарэчы, мае мастацкую адукацыю.

Дом-музей з’яўляецца своеасаблівым духоўным і аветніцкім цэнтрам Снова, у якім ладзяцца экскурсіі, творчыя сустрэчы, праводзяцца заняткі з дзецьмі. У пяці пакоях музея размешчаны пейзажы, партрэты, нацюрморты, шматлікія эскізы дэкарацый… Цеплынёй і любоўю да роднага краю, мілай нясвіжскай зямлі прасякнуты творы “Стары палац Рдултоўскіх”, “Зімовы дзень”, “Вясна”, “Сенакос”, “Сакавік”, “Залатая восень”, на якіх адлюстравана прыгажосць беларускай прыроды.

Своеасаблівымі словамі ўдзячнасці і павагі з'яўляюцца творы, прысвечаныя сваім родным і аднавяскоўцам: "Юнацтва маёй маці", "Бабуля Ганна", "Дзед Іосіф", "Аля", “Прадзед Фёдар” і іншыя.
Вялікую цікавасць выклікаюць сцэнічныя эскізы і афішы да спектакляў, якія афармляў Я.І.Ждан. Сярод іх – "Галька" С. Манюшкі, "Пасля балю" Г. Вагнера, "Фаўст" Ш. Гуно, "Дэман" А. Рубінштэйна і шматлікія іншыя. А эскізы дэкарацый да святкавання тысячагоддзя славянскай культуры і тысячагоддзя хрышчэння Русі, якія ўражваюць сваёй велічнасцю і манументальнасцю, з’яўляюцца сапраўдным вялікім ўнёскам ў культурную прастору нашай краіны.

У творах мастака адлюстраваны і трагічныя старонкі жыцця беларускага народа XX стагоддзя: чарнобыльская бяда ("Чарнобыль"), Вялікая Айчынная вайна ("Кожны чацвёрты") і цяжкія моманты пасляваеннага часу.

Паўстаюць перад гледачом выбітныя гістарычныя асобы: Рагнеда, Яраслаў Чарадзей, Францыск Скарына, Марк Шагал…
Даволі падрабязна экскурсавод расказала аб абразах з цыклу "Беларускія праваслаўныя святыя", за які Я.І. Ждан стаў першым лаўрэатам прэміі "За духоўнае адраджэнне”. Абразы пасля асвячэння ён перадаў у Нясвіжскі Свята-Ўзнясенскі храм.

Прынамсі, творы майстра знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, Нацыянальным музеі-запаведніку Нясвіжа, Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Музеі А. Бахрушына і Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Ізраіля, Канады, ЗША, Францыі, Швецыі, Чэхіі, Японіі і іншых краін.

Пасля экскурсіі Яўген Іванавіч падзяліўся: “Я адчуваю вялікую асалоду, калі з’яўляецца магчымасць падзяліцца сваёй творчасцю, сваім унутраным светам, які я адлюстроўваю з дапамогай халста і фарбаў…”. А мы атрымліваем асалоду ад сустрэчы з прыгожым і светлым, з творчасцю вялікага майстра.

 

Павел Сапоцька, фота аўтара

 

Ініцыятары праграмы выказваюць падзяку кураўніцтву Нясвіжскага райвыканкамі і СПК “Агрокомбинат Снов” за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.

Падчас экскурсіі
Падчас экскурсіі

Ствараць радасць

15 снежня заслужаны дзеяч культуры Беларусі, член Беларускага саюза мастакоў, лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне" Яўгеній Іванавіч Ждан адзначыў сваё 75-годдзе. 
Выпускнік Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная Акадэмія мастацтваў), малады мастак быў накіраваны на працу ў Дзяржаўны тэатр оперы і балета Беларусі. Пазней працаваў галоўным мастаком у Рэспубліканскай дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва, затым Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі.
Яўген Ждан з'яўляецца яркім прадстаўніком сучаснага выяўленчага і тэатральнага мастацтва Беларусі, неад'емнай часткай беларускай культуры.
Яўгену Іванавічу ўсё па плячы: партрэт ("Дар'я", "Дзяўчына з кветкамі", "Партрэт юнака з кнігай"), пейзаж ("Сакавіцкі дзень", "Першы снег" "Трыўмф вясны"), нацюрморт ("Нацюрморт з матыльком", "Дзьмухаўцы ў сіняй вазе"), духоўны жывапіс ("Спаленне першых хрысціян у Рыме", "Пропаведзь", "Сіла веры", "Тысячагоддзе вадохрышча Русі") і іншыя.
Сярод спектакляў, якія афармляў Е.Ждан - "Галька" С. Манюшки, "Пасля бала" Г. Вагнера, "Фаўст" Ш.Гуно, "Дэман" А. Рубинштейна і шматлікія іншыя.
У творах мастака адлюстраваны і трагічныя старонкі жыцця беларускага народа XX стагоддзя: чарнобыльская бяда ("Чарнобыль"), Вялікая Айчынная вайна ("Кожны чацвёрты"), і цяжкія моманты пасляваеннага часу.
Паўстаюць перад гледачом выбітныя гістарычныя асобы: Рагнеда, Яраслаў Чарадзей, Францыск Скарына, Міхал Клеофас Агінскі, Марк Шагал, а таксама мастак Павел Масленнікаў, народны артыст БССР Я.Вошчак і іншыя. А ў карціне "Думы пра Беларусь" разам з Францыскам Скарына, Якубам Коласам, Янкам Купалай, мастак намаляваў сябе і сваю маці.
Своеасаблівымі словамі ўдзячнасці і павагі з'яўляюцца творы, прысвечаныя сваім родным і аднавяскоўцам: "Юнацтва маёй маці", "Бабуля Ганна", "Дзед Іосіф", "Аля", "Партрэт сына Дзяніса", "Партрэт унука Дзімкі"...
Цеплынёй і любоўю да роднага краю, мілай нясвіжскай зямлі пранікнуты творы "Нясвіжская мадона", "Сновскі кірмаш", "Сновскія русалкі", "Паданне аб зямлі Нясвіжскай".
Унікальныя графічныя творы "Ад утопіі да рэальнасці", дзе мы пазнаём шматлікіх знакамітых філосафаў розных стагоддзяў, "Будучыня", напісаная ў 1983 годзе, у якой мастак прадказвае жыццё XXV стагоддзя.
У 1998 году мастак стаў лаўрэатам прэміі "За духоўнае адраджэнне" за цыкл абразоў "Беларускія праваслаўныя святыя", карціны з якога пасля асвячэння ён перадаў у Нясвіжскі Свята-Ўзнясенскі храм.
Таксама вялікую колькасць твораў майстар падарыў Нясвіжскаму Нацыянальнаму музею-запаведніку і Гісторыка-краязнаўчаму музею г. Нясвіжа.
У 2005 годзе Е.І.Ждан у сваім доме ў вёсцы Сноў стварыў культурна-асветніцкі цэнтр і мастацкую галерэю і падарыў яе гораду Нясвіжу, якая стала затым філіялам Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея.
У 2007 годзе за вялікі ўнёсак, які зрабіў мастак для Нясвіжа, Яўгену Іванавічу Ждану прысвоілі званне Ганаровага жыхара горада.
Творы майстра знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, Нацыянальным музеі-запаведніку Нясвіжа, Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Музеі А. Бахрушина і Трэццякоўскай галерэі ў Маскве, у прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Ізраіля, Канады, ЗША, Францыі, Швецыі, Чэхіі, Японіі і іншых краін.
У "Гасцёўне Галубка", дзе праходзіла выстава, Яўгенія Іванавіча прыйшлі павіншаваць яго блізкія і калегі. Сярод іх - намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага Акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Валерый Гедройц, старшыня Мінскага згуртавання нашчадкаў шляхты і дваранства Ігар Чэкалаў-Шыдлоўскі, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі Зінаіда Кучар, мастак-вучань Е.Ждана Аляксандр Рашэтнікаў. Прыехаў павіншаваць юбіляра міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
Канстанцін Паўстоўскі пісаў: "Справа мастака – ствараць радасць". Дзякуй Яўгену Іванавічу за тую радасць, якую ён стварае на працягу шматлікіх гадоў і дорыць яе нам, прыхільнікаў яго творчасці.

Павел Сапоцька,
фота Уладзіміра Джейгала
На фота: карціна “Партрэт матулі” (1996 год)

Карціна “Партрэт матулі” (1996 год)
Карціна “Партрэт матулі” (1996 год)

Вандроўка па творчых і жыццёвых сцяжынках Яўгена Ждана

Нясвіжскі край, старадаўні край! З даўніх часін славіўся ён легендамі і былінамі, маляўнічымі краявідамі, квяцістымі духмянымі лугамі і палямі, дрымучымі пушчамі. Гэта край легендарных князёў, край вялікіх волатаў і працавітых людзей.

На Нясвіжчыне шмат вёсачак, вялікіх і маленькіх. Адна з іх – вёсачка Тарэйкі, вядомая з 1660 года. Тут на хутары дзеда, Іосіфа Фёдаравіча Слабка, 15 студзеня 1937 года з’явіўся на свет будучы мастак Яўген Ждан. Пасля нараджэння сына Надзея Іосіфаўна не вярнулася да мужа, Івана Іосіфавіча Ждана, і засталася з маленькім Яўгенам на хутары свайго бацькі. Маці і дзед разам гадавалі малога. Дзед стаў для хлопчыка і бацькам, і настаўнікам, і найлепшым сябрам.
Сваё маленства Яўген правёў у глухім куточку сярод палёў, лугоў і лясоў; уважлівы хлапчук углядаўся ў наваколле, слухаў спевы птушак, цешыўся вясёлкай, якая высока ўздымалася над зялёнай лугавінай, што так міла аздабляла адзінокі хутарок.
Калі хлопчыку было чатыры гады, дзядуля заўважыў яго схільнасць да малявання; прыкмеціў ён і тое, што малы, калі заставаўся сам-насам з прыродай, размаўляў з дрэвамі і птушкамі, кветкамі і травой... Іосіф Фёдаравіч прыйшоў да высновы, што талент Яўгена трэба падтрымаць і развіць, і падарыў яму алоўкі, каляровыя мялкі і альбом для малявання.
З гэтае пары паміж дзедам і ўнукам завязваецца вялікае сяброўства, яны не могуць дня пражыць адзін без аднаго. Па характары дзед Яўгена быў чалавекам лагодным і рахманым. Аднавяскоўцы вельмі паважалі яго, называлі тарэйкаўскім філосафам, летуценнікам і вандроўнікам. На кірмашы, на фэсты, на сенакос – паўсюль ён браў з сабою ўнука, распавядаў яму пра магутных волатаў, пра князёў Усяслава Чарадзея і Юрыя Нясвіжскага, напаўлегендарных Радзівілаў. Расказваў ён і пра магутнага Аляксандра Македонскага і славутага Аляксандра Неўскага, прыгожую і бяздольную князёўну Рагнеду і асветніцу зямлі Беларускай Еўфрасінню Полацкую, пра Кірылу Тураўскага, пра набегі крымчакоў і полаўцаў...
Дзядуля непрыкметна прывіваў унуку любоў да працы, вучыў паважаць старэйшых, любіць і шанаваць сваю Бацькаўшчыну, уважліва і сардэчна ставіцца да прыроды. “Праца, вандроўкі, збіранне ягад і грыбоў, работы каля хаты і ў полі –
усё гэта надавала багаты змест жыццю ў Тарэйках”, – адзначаў потым Яўген Ждан.
Маці мастака Надзея Іосіфаўна, жанчына сціплая, разважлівая і працавітая, была выдатнай ткачыхай і адметна вышывала. Яе ручнікі, дзяружкі і паласы славіліся па ўсёй Нясвіжскай акрузе і воласці. У Тарэйкі прыязджалі з усіх куткоў Беларусі, каб павучыцца ў ткачыхі Надзеі яе майстэрству.
Са зваротам Надзеі ў бацькоўскую сям’ю хутар Слабка ажыў. Зімовымі вечарамі жанчыны збіраліся на вячоркі: кабеты пралі кудзелю, дзяўчаты вышывалі ручнікі або вязалі, спявалі цудоўныя народныя песні. Крыху пазней з’яўляліся і хлопцы, каб палюбавацца на прыгажунь і наглядзець сабе суджаную. Старэйшыя мужчыны вялі размовы пра жыццё-быццё. “А мы, малеча, – прыгадвае мастак, – сядзелі на печы і з заміраннем сэрца слухалі калядныя спевы і цудоўныя казкі дзеда”.
Пасля навагодніх святаў дзед уносіў у пакой варстат (ткацкі станок) і сабіраў яго, а потым маці запраўляла кросны прыгожай пражай і садзілася ткаць. “Я вельмі любіў глядзець, – кажа Яўген Іванавіч, – як яна працавала. З-пад рук яе, здвалася мне, на палатне, бы на зачараваным полі, з’яўляюцца незвычайныя птушкі і жывёлы сярод кветак і муравы.
Аднойчы я папрасіўся папрацаваць сам. Маці дазволіла, у мяне атрымалася. З гэтага часу яна паступова пачала вучыць мяне падбіраць колеры, складаць арнаменты.
Маці, як і дзед, заклала ў маё сэрца і душу моцны падмурак кампазіцыйнага мыслення і пачуцця колеру. Пазней, калі я стаў мастаком, я быў асабліва ўдзячны ёй за навуку. Дзякуй Богу, што ў мяне была такая цудоўная маці, такі цудоўны дзед!”
Яўген вучыцца спярша ў Тарэйкаўскай пачатковай, а потым у Сноўскай сярэдняй школе. Пасля яе заканчэння ён накіроўваецца ў сталіцу, каб працягнуць сваё навучанне ў Мінскім мастацкім вучылішчы, а потым на факультэце дэкаратыўнага жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер – Беларуская акадэмія мастацтваў).
Яўгену Ждану вельмі пашчасціла з педагогамі. Міхаіл Сяўрук і Сцяпан Дашко, у якіх ён браў першыя ўрокі малюнка ў Нясвіжы, Надзея Галоўчанка і Пётр Крахалёў (Мінскае мастацкае вучылішча, 1957–1961), Павел Масленікаў і Яўген Чамадураў (Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, г. Мінск, 1961–1967) аказалі значны ўплыў на яго творчае станаўленне. Пра творчы шлях мастака вельмі цікава і змястоўна распавядае мастацтвазнаўца Галія Фатыхава ў манаграфіі “Яўген Ждан” (1997).

***
А цяпер мы ізноў вернемся на Нясвіжчыну і наведаем тыя мясціны, дзе жыла маці мастака і куды ў вольны час наведваецца сам Яўген Іванавіч і яго сябры – вёсачку Сноў, у якую Надзея Іосіфаўна пераехала ў 1963 годзе.
З даўніх часоў (1602) вёска належала Радзівілам; потым яны прадалі яе Гарабургам. У 2-й палове XVIII стагоддзя Сноў перайшоў да Яна Хрыстафора Рдултоўскага. У 1766 годзе пабудавалі каталіцкі касцёл, а 15 верасня 1785 года па дарозе ў Нясвіж на начлег у Снове спыніўся кароль Станіслаў Аўгуст.
На беразе ракі Сноўка ў 1827 годзе з’явіўся палац (архітэктар Б.Тычэцкі), а касцёл у 1836 годзе на грошы К. Рдултоўскага перабудавалі ў праваслаўную царкву. У 1854 годе вёску Сноў купіў барон Густаў Гарцінг, які быў жанаты на князёўне Любецкай. Яшчэ праз 11 гадоў у мястэчку адкрылася народнае вучылішча. На канец ХІХ стагоддзя ў Снове было 50 хат і 378 жыхароў, валасное праўленне, царква, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, народнае вучылішча, 3 крамы.
У 1921 годзе у мястэчку налічваўся 101 двор, 681 жыхар, былі гімназія, управа, касцёл, царква, пошта, 2 фальваркі: Горны Сноў і Дольны Сноў. Сноў тых часоў – гэта яшчэ і маёнтак пана Г.Гарцінга, а таксама бровар, дзе давялося папрацаваць Янку Купалу.
Праз 65 гадоў калгас імя М.І. Калініна з цэнтрам у в. Сноў аб’ядноўвае 14 населеных пунктаў. У 1994 годзе ён быў рэарганізаваны ў агракамбінат “Сноў”. На першае студзеня 2001 года ў Снове 1104 двары, 2567 жыхароў. Працуюць Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя і музычная школы, дзіцячы сад, амбулаторыя, бальніца і шпіталь, гасцініца, крухмальны завод, швейны цэх, цырульня, аддзяленне сувязі, філіял АСБ “Беларусбанк”, 10 магазінаў, царква і касцёл. У былой школе імя А. Міцкевіча плануецца адкрыць гісторыка-краязнаўчы музей з карціннай галерэяй.
Людзі тут працавітыя, добразычлівыя. Яўген Ждан добра ведае жыццё і побыт сваіх землякоў. Кожны год мастак праводзіць свой адпачынак у вёсцы Сноў. Не забываецца ён завітаць і ў дарагія сэрцу Тарэйкі. Бо гэтая вёсачка – не толькі край дзяцінства і юнацтва мастака, але і яго творчая калыска. Тое, што ён там пабачыў і перажыў, на працягу ўсяго жыцця засталося крыніцай яго творчага натхнення.

***
У адказ на маё пытанне аб тым, як узнікла ідэя стварыць у Снове культурна-асветніцкі цэнтр і карцінную галерэю, Ждан расказвае:
– Аднойчы суботнім надвячоркам мы з маці завялі размову пра жыццё аднавяскоўцаў, пра маю працу. Маці сказала: “Ты задумаў добрую справу – перадаць вялікую калекцыю карцін у дар дзяржаве. Вось я і падумала: чаму б табе не стварыць тут, у маім доме, культурна-асветніцкі цэнтр і карцінную галерэю для жыхароў нашага куточка. Людзі будуць табе ўдзячныя, а карціны будуць знаходзіцца ў адным прасторавым трохкутніку (вёска Сноў – горад Нясвіж – Свята-Ўзнясенскі праваслаўны храм), пра які так цудоўна распавядаў дзядуля, калі заходзіла гаворка пра тваю будучыню.
Ён казаў, што кожны чалавек прыходзіць на гэтую зямлю, каб здзейсніць місію, што наканавана яму лёсам. Яшчэ казаў, што на тваім жыццёвым шляху будзе шмат перашкод, цябе будуць акружаць добрыя і нядобрыя людзі, але ты не зломішся, а яшчэ больш загартуешся і створыш свой, узнёслы, цудоўны свет, свой прасторавы трохкутнік, пра які будуць складаць легенды.
Аднавяскоўцы смяяліся з яго, кажучы, што дзед Іосіф летуценнік... Колькі гадоў прайшло з таго часу, і вось нарэшце я зразумела, пра што ён марыў. І сапраўды, калі гэтая задума ажыццявіцца, усе твае значныя творы застануцца ў гэтым запаветным трохкутніку. Бачыш, мусіць, дзед сапраўды быў празарліўцам...”
“Добра, – кажу я, – з заўтрашняга дня возьмемся за справу”.
Гэта было ў 1991 годзе. Так яно і пачалося – крок за крокам, дзень за днём... Мастак распрацаваў план работы, склаў каштарыс, сустрэўся з прадстаўнікамі мясцовай і раённай улады, старшынёй Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковічам, Міністрам культуры А.У. Сасноўскім. Задуму Я. Ждана падтрымалі, аказалі яму дапамогу. Разам са сваім сябрам Віктарам Драздовым мастак прадумваў інтэр’ер галерэі, падбіраў экспазіцыю карцін. У той жа час ён плённа працуе, стварае новыя спектаклі і піша новыя творы, прымае актыўны ўдзел у выставах.
У 1997 годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка павіншаваў Яўгена Іванавіча Ждана з 60-годдзем.
У 1998 годзе за цыкл абразоў “Беларускія праваслаўныя святыя” і іншыя значныя творы мастаку Яўгену Ждану прысуджаюць прэмію “За духоўнае адраджэнне”, якая была ўручана яму Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам і Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам Усяе Беларусі Філарэтам. Самі абразы пасля асвячэння былі перададзены мастаком у Нясвіжскі Свята-Ўзнясенскі храм.
У 2003 годзе адбылася вялікая выстава Яўгена Ждана Ў Нацыянальным гісторыка-краязнаўчым музеі-запаведніку “Нясвіж”, якая прайшла з вялікім поспехам. Гэтую калекцыю (52 карціны) мастак перадаў у дар гораду. У тым жа 2003 годзе ён праводзіць там яшчэ адну вялікую выставу сваіх новых твораў і таксама пасля яе завяршэння дорыць музею ўсе 64 творы. Акрамя таго, мастак зрабіў цудоўны падарунак Астрынскай сярэдняй школе імя Алаізы Пашкевіч (Цёткі), што ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці: каля 1000 кніг і часопісаў па выяўленчым мастацтве, а таксама каля 1000 эскізаў (жывапіс, графіка, пейзажныя замалёўкі, эскізы тэатральных касцюмаў) і два партрэты Цёткі (графіка, жывапіс), зробленыя да 130-годдзя з дня нараджэння беларускай паэткі.

***
2005 год. Работы па стварэнні культурна-асветніцкага цэнтра і карціннай галерэі ў вёсцы Сноў завершаны. Сапраўды, Яўген Іванавіч папрацаваў на славу, не шкадуючы ні сіл, ні сродкаў. 1 верасня 2005 года ён перадаў дом-музей з карціннай галерэяй у дар гораду Нясвіжу ў якасці філіяла Гісторыка-краязнаўчага музея. Сёння ў ёй праводзяцца заняткі, падчас якіх моладзь знаёмяць з гісторыяй краю, з жыццём продкаў, з цудоўнай прыродай Нясвіжчыны.
Экспазіцыя размешчана ў пяці пакоях (два пакоі – на першым паверсе, тры – на другім). Калі ўваходзіш у сені, адразу бачыш афішы і плакаты да спектакляў, над афармленнем якіх працаваў мастак. Яны нібыта заклікаюць: “Калі ласка, запрашаем!”
У першым пакоі – цудоўныя пейзажы і карціны, на якіх мастак перадае прыгажосць беларускай прыроды: “Мой родны кут”, “Стары парк Рдултоўскіх”, “Аколіца”, “Вясенні гоман”, “Зімовы дзень”, “Вясна”. Міжволі ўспамінаюцца цудоўныя радкі Якуба Коласа:
Малюнкі родныя і з’явы,
Вы мне так любы, так цікавы!
Як часта мілай чарадою
Вы ўстаяце перада мною!
І раптам – трагічнае: “Чарнобыль”...
Чарнобыльская бяда не магла пакінуць Яўгена Ждана абыякавым. Гэтую жахлівую падзею ён па-свойму ўвасобіў у колеры. Адна з трох карцін, што былі напісаны ім на чарнобыльскую тэму, знаходзіцца ў доме-музеі. У цэнтры гэтага твора – чалавек, які не зламаўся ад навалы, а праз выпрабаванні і пакуты прыйшоў да ачышчэння і аднаўлення. Мы бачым юнака і дзяўчыну, маці з дзіцем і двух анёлаў, якія бласлаўляюць немаўля. У карціне няма журбы – наадварот, яна выглядае сімвалам адраджэння Беларусі. Мастак упэўнены, што чалавек выйдзе з гэтае бяды пераможцам, духоўна чыстым і акрыленым, што народзіцца новае пакаленне геніяў і створыць новае грамадства.
Другі пакой – і зноў на ўспамін прыходзяць коласаўскія радкі:
І часта, нібы ў сне,
Мінулае мільгнецца прад вачыма...
Мы быццам пераносімся ў сівую даўніну: з жывапісных палотнаў глядзяць на нас тыя, чые імёны непарыўна звязаны з гісторыяй беларускага народа: “Рагнеда”, “Князь Чарадзей Полацкі”, “Еўфрасіння Полацкая”, “Францыск Скарына”. Прыгажосць роднай зямлі адлюстравана ў шэрагу цудоўных пейзажаў. У гэтай жа зале экспануюцца і аўтапартрэты мастака з глыбокім філасофскім падтэкстам, а таксама дыплом лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне”.
Па стромкай лесвіцы падымаемся на другі паверх. Уздоўж сцяны – сцэнічныя эскізы і плакат да спектакля “Князь Ігар”, эскіз да балета “Дон Кіхот”, эскізы касцюмаў да оперы Ш. Гуно “Фауст” і інш.
У трэцім пакоі – экспазіцыя манументальных і велічных карцін: “Св. Іяромія”, “Жыццё Іісуса Хрыста”, “Нараджэнне зоркі”, “Тысячагоддзе славянскай культуры і пісьменства”, “Тысячагоддзе хрышчэння Русі”... У гэтых творах мастак паказвае асноўныя этапы развіцця хрысціянства і ў. той жа час адзначае ўнёсак Беларусі ў скарбонку славянскай культуры.
Карціны “Спартак”, “Сон генія Сальватора Далі”, “Марк Шагал”, “Вандроўка Яўгена Ждана па Егіпце” выклікаюць асаблівую даследчую цікавасць. У іх дамінуе узнёслы настрой. Мы бачым віртуоза, асобу, вольную ад умоўнасцей, якая здольна здзівіць уяўленне дзіўнай шчодрасцю пачуццяў і глыбінёй светаадчування. Блік, пляма, штрых, лінія ў гэтых творах мастака нібыта напоўнены энергіяй яго ўласнага жыцця, яе зменлівым рухам, бясконцымі варыяцыямі эмацыянальнага стану. Работы адпавядаюць складана-супярэчліваму адчуванню таемнасці, неспасцігальнасці сусвету, гуманістычнага ўспрыняцця чалавека, якое ўвогуле характэрнае для ўсяе творчасці Яўгена Ждана. У іх ёсць штосьці непадуладнае апісанню, што хвалюе сэрцы гледачоў сваёй першаснай бясконцасцю перажыванняў, адлюстраваць якую па сілах толькі вялікаму, сапраўды геніяльнаму мастаку...
Пераходзім у наступны пакой – і быццам трапляем ў дзівосны свет дзяцінства і юнацтва. Замілаваннем, любоўю да родных і землякоў прасякнуты карціны “Бабуля Ганна”, “Дзед Іосіф”, “Аля”.
Аглядаючы экспазіцыю, мы знаёмімся з цудоўнай серыяй пейзажаў, што былі створаны мастаком у розныя перыяды творчасці: “Раскіданае гняздо”, “Подых навальніцы”, “Тры сасны”, “Першы снег”, “Сенакос”. Увогуле, пейзаж займае адметнае месца ў творчасці Яўгена Ждана. Веліч роднае зямлі, прыгажосць Беларускага краю цешаць сэрца і душу мастака, натхняюць яго на стварэнне лірычных замалёвак.
Апошні пакой вельмі дарагі сэрцу Яўгена Іванавіча: тут адпачывала яго маці. У гэтым пакоі захоўваюцца ўсе тыя рэчы, якімі карысталася Надзея Іосіфаўна, тут жа размешчаны яе любімыя карціны: “Божая Маці Тарэйкаўская”, “Тарэйкаўская мадонна”, “Прадзед Фёдар”, “Сенакос”, “Русалка”, “Партрэт Алі”.

***
Вобразнасць твораў Яўгена Ждана заснавана на выкарыстанні пейзажу, адухаўленні прыроды і глыбокім разуменні яе хараства. Некаторыя карціны ўяўляюць сабой незвычайны сплаў мастацкіх прыёмаў, асновай якіх з’яўляецца арганічная суцэльнасць філасофскага і паэтычнага назірання. Менавіта так Яўген Ждан разумее асновы гармоніі ў пластычнай адухоўленасці. Шэраг карцін мастака без перабольшвання можна лічыць шэдэўрамі беларускага мастацтва і здабыткам усяе беларускае культуры.
Дом-музей Я.І. Ждана ў вёсцы Сноў і карцінная галерэя – гэта яго дар Радзіме і землякам, залаты фонд твораў. А яшчэ гэта хвалююючы расказ пра творчае жыццё знакамітага беларускага мастака, крыніца эстэтычнай радасці і натхнення для кожнага, хто тут бывае.
Дзед Іосіф і сапраўды аказаўся празарліўцам: здзейснілася ўсё тое, пра што ён распавядаў. Яго ўнук і сапраўды стварыў СВОЙ свет – непаўторны, узнёслы, паэтычны, свой “прасторавы трохкутнік”, сваю казку жыцця. Аглядаючы карціну за карцінай, мы спасцігаем творчасць Яўгена Ждана як мудрую кнігу гісторыі беларускага народа ў розныя часы – ад даўніны да сучаснасці, спазнаем шматгранны свет яго вобразаў, пранікаемся яго глыбокай улюбёнасцю ў людзей і ў жыццё.

Гражына Польская

Exploring creative activity and life of Eugene Zhdan

 

The land of Nesvizh, an ancient land! It had been famous since the times immemorial for its legends and bylines, For its picturesque landscapes, meadows and fields abound in flowers and scents. It’s the land of legendary princes, strong giants and hardworking people.
There are lots of villages in the Nesvizh region, both big and small. One of them is the village of Tarejki, which is known beginning from 1660. In this very village, at Josef Fiodaravich Slabok’s farmstead, the grandfather of the future artist, Eugene Zhdan was born on the 15th of January 1937. After Eugene was born, his mother Nadzeja Iosifauna did not come back to her husband, Ivan, and stayed at her father’s farmstead. Eugene’s mother and grandfather were bringing him up together. Grandfather became for the boy a father, a teacher and a best friend also.
Eugene spent his childhood in a remote village, surrounded by fields, meadows and forests. Being an attentive and curious boy, he watched the nature, listened to the birds singing, enjoyed the colorful rainbow that formed a transparent arch over the meadow and added something special to the lonely little farm.
When the boy was four, his grandfather noticed his gift for painting. He also noticed that when staying alone with nature, the boy was talking with the trees and birds, flowers and grass… Josef Fiodaravich realized that the grandson’s talent should be developed and he gave him pencils, crayons and a nice album for drawing.
Since that moments a great friendship started to develop between Eugene and his grandfather. Their relationships were so strong that they couldn’t live a single day without each other. The grandfather was a nice and gentle person. Quite often he was called a philosopher of Tarejka and a seeker. Everywhere he went – a fair, a feast, haymaking –
he took his grandson with him, he was telling him about strong giants, about the princes of the Belarusian land – Usyaslau the Enchanter and Yuri of Njasvizh, the legendary Radzivils. He was also telling about the powerful Alexander Makedonski and the famous Alexander Neuski, the beautiful and unhappy princess Rahneda and the enlighter of the Belarusian land Euvfrasinnya of Polotsk, about Kiryla Turauski and about the attacks of krymchaki and polautsy…
Gradually grandfather inculcated in his grandson love for work. He also taught him to respect the elder ones, to love and dedicate yourself to the Motherland, be attentive and kind to the surrounding nature. “Work, travelling, gathering of berries and mushrooms, time spent for working in the fields and by the house – all of that contributed a lot of deep sense to the life in Tarejki”, – mentioned Eugene Zhdan later.
The artist’s mother, Nadzeja Iosifovna, a very meek, hardworking and wise woman, was an outstanding weaver and her embroidery were no worse either. Her embroidered towels were famous all over Njasvizh region and the enclosed surroundings. People from every corner of Belarus were coming to Tarejki to learn some sophisticated techniques from the weaver Nadzeja.
On Nadzeja’s return to her father’s farmstead, the farm revived. In winter evenings the women were coming to the house for good communication and work: the women were weaving and the girls were doing embroidery and all of them were singing wonderful folk songs. A little later young men appeared also to watch the beauty of the girls and to meet their future brides. The elder men were talking about the life in the village. “And we the little ones, – remembers the artist, - were sitting on the furnace, mesmerized by grandfather’s wonderful Yuletide songs and magnificent fairy-tales”.
After the New Year celebrations grandfather used to bring a weaving loom into the room and pulled it together and then mother put nice wool into the loom and began weaving. “I loved, – tells Eugene, – to watch her working. Her hands seemed to work miracles. On the woven cloth were gradually appearing fairy-tale birds and animals as if it was a field with flowers and juicy grass.
Once I asked my mother to let me weave. She allowed me to do it and I managed. This moment on she began teaching me to match colours and make ornaments.
Mother, same as my grandfather formed in my heart and mind a strong background for composition and taught to feel the colour scheme. Later on, when I became an artist, I was very grateful to her for the science. I’m very grateful to God that he blessed me with such a wonderful mother and such a good grandfather!”
First Eugene goes to the primary school in Tarejki and then to Snou secondary school. After he finished school he was sent to the capital to continue his education in the Art College in Minsk and then on the department of decorative painting of the Belarussian Art Academy.
Eugene Zhdan had wonderful teachers. Michail Syaruk and Stephan Dashko the teachers, who gave him the first drawing lessons in Njasvizh; Nadzeja Galouzhanka and Petr Krakhaleu (Minsk Art College, 1957 - 1961), Pavel Maslenikau and Eugene Chamadurau (Belarussian Art Academy in Minsk, 1961 - 1967) influenced a lot on Eugene Zhdan’s creative development and establishment. Interesting and valuable information on the artist’s life and creative activity can be found in the monograph “Eugene Zhdan” (1997) written by an art historian Galija Fatykhava.

***
And now we’ll come back to Njasvich redion, where the artist’s mother lived and where in his free time Eugene with his friends was coming. Nadzeja Iosifauna moved to the village in 1963.
Since times immemorial (1602) the village belonged to the Radzivils; later they soled it to the Garaburgs. In the second half of the XVIII century Snou became the property of Yan Christopher Rdultouski. In 1766 a catholic church was built and on the 15th of September 1785 the King Stanistau August stayed the night in Snou on his way to Njasvizh.
In 1836 a palace (by architect B. Tyachetski) appeared on the bank of the river Snouka. The Catholic church was reconstructed to the Russian Orthodox church, which was sponsored by Ch. Rdultouski. In 1854 baron Gustau Garting, who was married to the princes of Liubetsk bought the village. Eleven years after a public college was opened in the village. By the end of the XIX century there were 50 houses with 378 dwellers in Snou, in line with regional authorities, a church, 2 Jewish houses of prayers, a public college, 3 shops.
In 1921 the number of houses with their plots amounted to 101, with 681 dwellers, there was a gymnasium, local authorities, a Catholic church, a Russian-Orthodox church, a post office and 2 areas: Mountain Snou and Lower Snou. Snou of those times is landowner G. Garting’s property and at the same time the brewery, where Yanka Kupala once worked.
In 65 years the collective farm named in honour of M. I. Kalinin with its center in Snou united 14 locations. In 1994 it was reorganized into the agricultural complex “Snov”. In 2001 the amount of houses with plots in Snov amounted to 1104 with 2567 dwellers. There is the House of Culture, a library, secondary and music school, a nursery, a out-patient and in-patient clinics, a hospital, a hotel, a starch plant, a sewing workshop, hairdresser’s, a post office, a branch of stock savings bank “Belarusbank”, 10 shops, a Russian-Orthodox and a Catholic churches. In the former building of the school called in honour of A. Mitskevich a historical folk museum and an art gallery are planned to be opened.
People here are hardworking and friendly. Eugene Zhdan knows his fellow-countrymen’s lifestyle very well. Every year the artist comes to the village of Snou for holiday. He also always remembers to make a quick visit to the native and beloved Tarejki. The reason for that is that the village is not only the place where the artist spent his childhood and youth but also where his creative gift was born and started to be developed. The experience that he had there, the things that he saw were the source of his inspiration for his entire creative life.

***
Answering my question about how the idea to establish a cultural-educational center appeared Zhdan told:
One evening we were talking with my mother about the villagers’ life, about my work and mother said: “You have a great intention to give a collection of your works to the state. So, wouldn’t it be a good thought to create here, in my home, cultural-educational center and a picture gallery for the people of our little motherland. The people will be very grateful to you and the paintings will stay within the territorial triangle (the village of Snou – the town of Nesvizh – Russian-Orthodox church of The Holy Ascension), which your granddad was telling about when talking of your future.
He used to say that a person comes on Earth to fulfill the destiny. He also said that there will be many obstacles in your life, both kind and evil people will be around you, but you will stand, and moreover, will become open and realize your potentials to the full and create your own special and noble world, your own territorial triangle that will become legendary.
The villagers were laughing at the old Josef, saying that he lives deep in his dreams… Many years have passed before I realized what his dreams were about. And if this thought ever comes true, all your paintings will stay within this magnificent cherished triangle. You see, the granddad must have really been able to foresee the future …”
“Good, – I said, – tomorrow we’ll start the business”.
It happened in 1991 and since then the idea started to develop and gradually came into life… The artist worked out the plan, made cost estimates and met with local and regional authorities representatives, the head of President’s Office of the Republic of Belarus M. U. Mjasnikovich and the Minister of culture A. U. Sasnouski. E. Zhdan’s idea enjoyed the recognition and all the necessary assistance was rendered to him. Together with his friend Victor Drazdou the artist was pondering over the interior of the gallery and selecting the paintings for the exposition. During this time he works with a great eager, making new performances and writing new pieces of literary work. He also actively participates in exhibitions.
In 1997 the President of the Republic of Belarus A. R. Lukashenka congratulated E. I. Zhdan on his 60-years anniversary.
In 1998 for the series of icons “Saints of Belarus” Eugene Zhdan was awarded a prize “For the spiritual revival” that was presented to him by the President of the Republic of Belarus A. R. Lukashenka and the Metropolitan of Misnk and Slutsk, Patriarch of the Whole of Belarus. After the icons had been sanctified the artist presented them to the Holy Ascension church.
In 2003 a dig exhibition of Eugene Zhdan’s works was held in resort-type museum of folk history “Njavizh”, which was a great success. This collection (52 paintings) the artist presented to the town. In the 2003 in the same place Zhdan held another dig exhibition and after the exhibition was finished he presents all the exposition (64 pictures) to the museum. Besides, Eugene Zhdan made a wonderful gift to the secondary school in Astrynsk named in honour of Alaiza Pashkevich (Tsetka), which is in Schuka region, Grodno district: 1000 sketches (paintings, graphic works, landscape studies, theatrical costumes sketches) and 2 Tsetka’s portraits (in graphic and painting), made by the 130-year anniversary of the Belarussian poetess.

***
In the year 2005 the works aimed at the establishment of cultural-educational center and the picture gallery in Snou village were finished. It is evident that Eugene Ignatavich worked a lot, having spent lots of efforts and means. On the first of September he presented the house-museum and the picture gallery to the town of Njasvizh as a branch of the Museum of Folk History. Today classes are held in the center, where the youth has an opportunity to get acquainted with the history of their motherland, the ancestors’ lifestyle, the magnificent nature of Njasvizh region.
The exposition occupies 5 rooms (2 rooms on the ground floor and 3 rooms on the first floor). On entering one can straight away see playbills and posters, designed by the artist. They seem to allure: “Welcome here!”
In the first room there are picturesque landscapes and paintings, through which the artist shows the beauty of Byelarussian nature: “My motherland”, “The old park of the Gdultouskys”, “The environs”, “The echo of spring”, “A winter day”, “Spring”. Unintentionally, wonderful lines written by Yakub Kolas come to mind:

My native images and landscapes,
Enormous is my love to you!
You come before me
In strings of picturesque dreams!

And out of a sudden … a tragedy comes on the fore: “Chernobyl”…
Chernobyl catastrophe couldn’t leave Eugene Zhdan indifferent. He found his own way of expressing this awful event in colours. One of the three pictures painted on the Chernobyl topic is in the house-museum. In the center of this piece of art is a person, who managed not to lose his heart inspite of the calamity and eventually came to the purification and renewal through the sufferings. We can see a young man and a girl, a mother with a child and two angels who bless the new-born. There is no sorrow in the picture. On the contrary, it symbolizes the revival of Belarus. The artist is sure that the man will win in the battle with grief and will be spiritually pure and inspired. He also believes that a new generation of geniuses will be born and they will create a new society.
A second room… and again Y. Kolas’ lines rise to memory:

And often, as if in dream,
The past will flash before the glance…

We find ourselves as if in ancient times: from the paintings look at us those, whose names are tightly bound with the history of Byelarusian people: “Rahneda”, “Prince the Enchanter of Polotsk”, “Saint Eufrasinnja of Polotsk”, “Francisk Skaryna”. The beauty of our motherland is depicted in a series of landscapes. In the same hall the self-portraits of the artist, that bear a deep philosophical meaning, are being exhibited. You can also see there the diploma of the prize-winner “For the Spiritual Revival”.
We follow the steep stairs up. On the first floor along the wall we can see stage sketches and a playbill for the performance “Prince Ihar”, a sketch for the ballet “Don Kihot”, the sketches for the opera S. Guano “Faust” and others.
In the third room the exposition of stately and majestic pictures is held: “St. Jeremy”, “The life of Jesus Christ”, “The birth of a star”, “A thousand years of Slavonic culture and literature”, “A thousand years since the baptism of Russ”… Through these works the artist shows the main stages of Christianity development and at the same time underlines the contribution of Belarus in the treasury of the Slavs culture.
The pictures “Spartak”, “The dream of genius Salvador Dali”, “Mark Shagal”, “Eugene Zhdan’s voyage to Egypt” pose the greatest research interest. They are full of lofty, elevated spirit. We see a virtuoso, a person able to walk away from the existing conventions and to impress the imagination with a bountiful flow of emotions and the depth of the Universe perception. A speck, a spot, a stroke, a line in these paintings seem to be filled with the energy of the artist’s life, it’s changeable way, its constant variation of emotional state. The works correspond to the complexity of contradictory feeling of mystery, non-cognitivity of the surrounding World, humanistic perception of a person that is typical of Eugene Zhdan’s creative activity in general. They have something that is above any description, that excites the watchers’ hearts with the endless string of feelings, the one that only a true, talented and a brilliant artist can express…
We are moving further, to another room… On entering there we feel as if we get into the world of childhood and youth. Love and tender to the relatives and fellow-countrymen can be seen in the paintings “Granny Hanna”, “Granddad Josef”, “Alja”.
Looking at the exhibition we get acquainted with a wonderful series of landscapes that was painted by the artist in different periods of his creative activity: “A scattered nest”, “The breath of thunder”, “Three pine-trees”, “First snow”, “Haymaking”. Generally speaking, landscapes take an important place in Eugene Zhdan’s creativity. Majesty of motherland, beauty of Belarus bring joy to the artist’s soul, inspire him to create lyrical sketches.
The last room takes a very special place in Eugene’s heart: it was the room where his mother used to have rest. All the things that used Nadzeja Iosifauna are carefully kept in this room and her favourite and precious to her heart pictures are there as well: “Mother of God of Tarejki”, “Madonna of Tarejki”, “Great-grandfather Fiodar”, “Haymaking”, “Mermaid”, “Alja’s portrait”.

***
The imagery of Eugene Zhdan’s works is based on the use of landscapes, nature animation and a deep understanding of its beauty. Some pictures embody an unusual fusion of artistic techniques the essence of which is the harmony of unified philosophical and poetic observation. That is how Eugene Zhdan understands harmony and pliant animation.
E.I. Zhdan’s house-museum in the village of Snou and the picture gallery, the golden series of works, is his gift to the Motherland and fellow-countrymen. Also it is an exciting story about the life of a famous byelarusian artist. That is a source of esthetic inspiration for everyone who comes here.
Grandfather Josef really was a clairvoyant: everything he was telling about has come true. His grandson truly created HIS unique, lofty, poetic world, his “territorial triangle”, his life fairytale. As we look at one picture, then on another one … we gradually come to cognize Eugene Zhdan’s creativity as a wise book of the history of byelarusian people at different times, beginning with ancient till modern times, we also get to know the varied world of his images and thus absorb his deep love for people and life.

 

Hrazhyna Polskaja